Аватарка
  • homelka

post

Оригинал взят у kryviec в post
А гэта мая любімая ліштва з Талачынскага раёну. Звярніце ўвагу на выразна антрапаморфны характар разьбы: бачныя бровы, вочы, нос, вусы, рот, белая барада, але самае галоўнае - РОГІ :)


Аватарка
  • homelka

post

Оригинал взят у kryviec в post
Параўнайце вельмі архаічны матыў – вобраз Багіні-валадаркі звяроў, што трымае ва ўзнятых руках птушак. Злева – драўляная разьба на ваконных ліштвах, Крупскі раён, Беларусь, 21 ст., справа – роспіс беатыйскай амфары, Грэцыя, 8 ст. да н.э.


Аватарка
  • homelka

Рагачоўскі скансэн

Оригинал взят у rogax в Рагачоўскі скансэн


Прыгожыя драўляныя дамы і ліштвы, нажаль замяняюцца еўра модным дэкорам і губляецца ўвесь каларыт мястэчка. Толькі каму трэба гэта еўро?



Утульныя дамы дзяцінства па вул.Лібкнехта.



А гэтыя ганачкі-адметнасць нашага мястэчка.

У гэтым доме жыла яўрэйская сям'я, дзе можна было здаць мукулатуру ці металалом і атрымаць карты.



Яўрэйскія хаты. У гэтай нарадзіўся класік яўрэйскай паэзіі С.Галкін, яё да 2013 хучэй за ўсё зруйнуюць.



Шкада ўсяго, была адметнасць, але будзе шараговы горад РБ.

Аватарка
  • homelka

хутар Арлова

Оригинал взят у alesarkush в хутар Арлова


Дзедава хата - гэта ўсё, што засталося ад яго хутара. Хату ён так і не зьвёз да вёскі Бабін Лес, як патрабавала бальшавіцкая ўлада, хоць двойчы ўпартага хутараніна арыштоўвалі і судзілі. На дзіва, мясцовыя людзі ня выдалі Захара і адстаялі яго ў судзе.

Цяпер гэтую мясцовасьць аблюбавалі дачнікі. Вакол дзедавай хаты як грыбы растуць дачныя дамкі і сядзібы.

Там, куды глядзяць вокны хаты, - возера Вялікае.

Дарэчы, нарэшце заўважыў!, толькі ў дзедавай хаце ў навакольлі былі такія ліштвы. З птушкамі. Цікава, гэта яго работа?

Аватарка
  • homelka

Гарадоцкія нататкі 6

Оригинал взят у uladzimer в Гарадоцкія нататкі 6
Гарадоцкія ліштвы

Мне падабаецца проста ісьці гарадскімі завулкамі і разглядаць ліштвы. З крытэрам элементарным: падабаецца - не падабаецца. І без усялякіх інтэлектуальных вылузваньняў на тэму: О, шыкоўны блізнечны матыў! Відавочна бацкая тэма!
У маёй фататэцы сотні падзьвінскіх ліштваў: полацкіх, вушацкіх, чашніцкіх, бешанковіцкіх... Цяпер дадалося і троху гарадоцкіх.



Ліштвы, аканіцы, яны як вейкі і павекі вачэй. Няма іх - чалавек глядзіцца несапраўдным, пацярпелым ад чагосьці... Так і хата. Толькі з тою розьніцай, што праз вакно углядаецца ў сьвет цэлы род. Я памятаю як доўга ня мог даўмецца, што мяне бянтэжыць у акуратных і багатых сядзібах Глыбоччыны, Мёршчыны, Браслаўшчыны. А потым зразумеў. Там практычна не сустрэнеш ні ліштваў, ні аканіц. Хутчэй - еўрапакеты. Я не буду тут заводзіць старую валыну пра "заходнікаў" і "усходнікаў", але факт, што на Паўночным -Усходзе Беларусі вясковыя хаты, як і тысячы гадоў таму, чакаюць пад сваімі вокнамі падарожнага Бога. І вокны там ўрачыстыя...


Аглядаючы ліштвы, я заўсёды думаю пра ўсьведамленьне гаспадара. Як важна, каб дом твой, вочы яго былі прыгожыя дзеля ўсяго сьвету. Гаспадар, палуднуднаваўшы ці абедаўшы, вяжучы сетку ці чытаючы газэту, сваіх ліштваў і аканіцаў ня бачыць!



Я не скажу, што гарадоцкія ліштвы і аканіцы прыгажэйшыя за полацкія ці ўшацкія. Тым больш не скажу, што ўгледзіў ў іх "блізьнечны міф" ці барацьбу Пяруна з Вялесам. Такія вытлумачэньні - справа абраных. Я ж проста атрымліваю эстэтычнае задавальненьне і падсьвядома выбіраю ўзор, які б упрыгожыў ліштвы на маім уласным загарадным доме.